Дзе магчымы навальніцы? Сіноптыкі расказалі аб надвор’і на сёння
2 чэрвеня, Мінск . У Беларусі 2 чэрвеня будзе без ападкаў, толькі ў заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вецер прагназуецца паўднёвы 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра складзе 20-25 градусаў вышэй за нуль.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






