Грамадства

Сырое і халаднаватае надвор’е чакаецца ў Беларусі 9 ліпеня 

9 ліпеня, Мінск . У Беларусі сёння будзе воблачна з праясненнямі. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с, з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра днём складзе 15-21 градус вышэй за нуль.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»