Грамадства

Расследаванне справы аб генацыдзе беларускага народа: у чым цяжкасці пошукавай работы? 

Навіны сюжэта «Праект «Краіна гаворыць»» Як дзяржава падтрымлівае маладыя сем’і і актывістаў БРСМ, расказаў дэпутат Генпракуратура: у бягучым годзе завяршаем работы па ўстанаўленні населеных пунктаў, спаленых у гады ВАВ 2 ліпеня, Мінск . Работа з архіўнымі дакументамі, пошук пахаванняў пакараных смерцю ў час ВАВ людзей спалучаны з вялікімі цяжкасцямі, расказаў кіраўнік следчай групы Генеральнай пракуратуры па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд Валерый Талкачоў у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».

Асноўная цяжкасць пры пошуку новых звестак аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ — гэта работы з архіўнымі дакументамі, як беларускімі, так і замежнымі. «Дакументам больш за 80 гадоў, іх месцамі цяжка прачытаць, з імі трэба акуратна працаваць. Гэты масіў інфармацыі трэба не толькі прачытаць, але і сістэматызаваць, прааналізаваць, супаставіць з іншымі данымі. Гэта працаёмкі працэс», — адзначыў Валерый Талкачоў.

Удзельнікі пошукавых работ сутыкаюцца з цяжкасцю ўстанаўлення дакладнага месца пахавання на вялікай тэрыторыі, выяўленай па архіўных даных. «Узаемадзейнічаючы з 52-м спецыялізаваным пошукавым батальёнам, мы праводзім работы на шырокіх участках, каб дакладна трапіць на месца з астанкамі. Гэта працэс, які можа заняць не адзін дзень або тыдзень. Работа прадаўжаецца, і нашы ваеннаслужачыя актыўна ў ёй удзельнічаюць», — падкрэсліў ён.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»