Спорт

Сталічныя гімнасткі перамаглі каманду Санкт-Пецярбурга ў матчавай сустрэчы

Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі 24 красавіка, Мінск . Прадстаўніцы Мінска перамаглі каманду Санкт-Пецярбурга па мастацкай гімнастыцы ў матчавай сустрэчы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Спаборніцтвы ў горадзе на Няве сабралі мацнейшых спартсменак розных узроставых катэгорый, якія выступілі ў індывідуальных і групавых практыкаваннях. У мнагабор’і ў сеньёрак лепшы рэзультат паказала Аліна Гарнасько (121,150 бала), апярэдзіўшы лідара каманды саперніц Марыю Барысаву (118,500). Чацвёртай стала наша Настасся Салас (110,550), следам размясцілася Аліна Рэчкіна (108,400).
У юніёрак да 15 гадоў беларускі Настасся Ільенка і Валерыя Мядзведзева занялі другое і трэцяе месцы, а ў прэ-юніёрак у тройку мацнейшых трапілі Ксенія Еўдакімава і Ксенія Бандарэнка. Таксама нашы каманды першынствавалі ў групавых практыкаваннях. Па выніках спаборніцкага дня мінчанкі атрымалі ўпэўненую перамогу, набраўшы ў суме 728,200 бала. Рэзультат каманды Санкт-Пецярбурга склаў 710,500 бала.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»