Спорт

Сталі вядомы ўсе чвэрцьфінальныя пары плэй-оф Нацыянальнай хакейнай лігі

Фота з архіва 4 мая, Мінск . У плэй-оф Нацыянальнай хакейнай лігі 2026 года вызначылася васьмёрка чвэрцьфіналістаў,

За апошнюю пуцёўку ў другі раўнд Кубка Стэнлі змагаліся «Тампа-Бэй» і «Манрэаль». Вырашальны сёмы матч серыі да чатырох перамог прайшоў 4 мая і завяршыўся на карысць канадскага клуба — 2:1. Наступным сапернікам «Манрэаля» стане «Бафала», які выбіў з барацьбы «Бостан» (4:2).

Яшчэ адну пару Усходняй канферэнцыі сфарміравалі «Караліна» і «Філадэльфія». «Ураганы» на старце плэй-оф не заўважылі «Атаву» (4:0), а «лётчыкі» ў дэрбі штата прайшлі «Пітсбург» (4:2), тры матчы за які згуляў беларускі абаронца Ілья Салаўёў. Гэта чвэрцьфінальная серыя ўжо пачалася, стартавы паядынак з лікам 3:0 выйграла «Караліна».

На Захадзе пераможца рэгуляркі «Каларада» ў першым раўндзе выбіў «Лос-Анджэлес» (4:0). За выхад у фінал канферэнцыі клуб з Дэнвера змагаецца з «Мінесотай», якая была мацнейшай за «Далас» (4:2). Мінулай ноччу «лавіны» і «дзікуны» адкрылі серыю на пляцоўцы «Каларада», гаспадары захапілі ранняе лідарства ў пары, атрымаўшы перамогу з лікам 9:6.

Таксама ў другім раўндзе Кубка Стэнлі сыдуцца «Вегас» і «Анахайм». Хакеісты «Вегаса» справіліся з «Ютай» (4:2), а «Анахайм» адолеў віцэ-чэмпіёна двух апошніх сезонаў «Эдмантан» (4:2). Уладальнік Кубка Стэнлі 2024 і 2025 гадоў «Фларыда» ў гэтым рэгулярным чэмпіянаце заняла толькі 14-е месца на Усходзе і засталася па-за плэй-оф.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»