Лукашэнка ўпэўнены, што на свяце «Купалле» ў Александрыі ў хуткім часе будзе вялікая колькасць украінцаў
11 ліпеня, Шклоўскі раён . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») выказаў упэўненасць, што на гэтым свяце ў хуткім часе будзе вялікая колькасць украінцаў,
«Я ведаю, няхай няшмат, але і ўкраінцы ёсць тут. Мы, шчыра скажу, хацелі б, каб іх было больш. І я перакананы, я ўпэўнены, што, калі мы не забудзем аб гэтым свяце, хутка тут будзе вялікая колькасць нашых украінцаў, якія з вялікім задавальненнем наведалі б гэта свята», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў гэтым годзе паўдзельнічаць у свяце на беразе Дняпра ўпершыню прыехалі дэлегацыі з Чувашыі, Курганскай, Растоўскай і Кемераўскай абласцей. «Як бачыце, 4 тыс. км і нават больш — гэта не адлегласць, калі размова ідзе пра сапраўдную дружбу», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Я хачу, паважаныя расіяне, павітаць вас тут, на гэтым нашым свяце. Дзякуй, што прыехалі», — дадаў беларускі лідар.-0






