Спорт

Спецыялізаваную спартзалу для індорхакея плануюць пабудаваць у Брэсце

Фота з архіва 16 кастрычніка, Брэст . У Брэсце плануюць пабудаваць спецыялізаваную спартыўную залу для індорхакея, паведаміў дырэктар брэсцкага спартыўнага клуба «Будаўнік» Васіль Ляшчынскі.

СК «Будаўнік» — 20-разовы чэмпіён Беларусі па хакеі на траве. У каманды ёсць летняя база для трэніровак і гульняў: стадыён з трыбунамі на 2 тыс. месцаў, асноўнае і запасное поле для хакея на траве. Аднак няма спартыўнай залы для індорхакея, каб спартсмены маглі займацца ў халодную пару года. Гэта пытанне было ўзнята летам у час ушаноўвання «Будаўніка», які паспяхова завяршыў сезон. Па выніках сустрэчы старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык даручыў пабудаваць спецыялізаваную залу.

«Індорхакей, гэта значыць зальны — разнавіднасць хакея на траве. У гэтага віду спорту ёсць асаблівасці. Падлога павінна быць ідэальна роўная, каб мяч не падымаўся ў час перадачы. Гэта траўманебяспечна і парушэнне правіл спаборніцтваў: мяч павінен толькі каціцца па пакрыцці. Не ўсе наяўныя ў Брэсце залы адпавядаюць гэтым патрабаванням, ды і ёсць дэфіцыт залаў.  Першая каманда на вучэбна-трэніровачныя зборы пакуль выязджае ў Баранавічы», — расказаў Васіль Ляшчынскі.

Залу для індорхакея плануюць пабудаваць на вуліцы Ленінградскай паміж гасцініцай «Будаўнік» і футбольным стадыёнам «Юнацтва». Цяпер вядуцца перадпраектныя работы. Арыенціровачна ў 2026 годзе намечана здаць аб’ект у эксплуатацыю. «Зала будзе з невялікай колькасцю пасадачных месцаў для гледачоў (каля 150), раздзявалкі, блок дапаможных памяшканняў. Можна будзе праводзіць трэніроўкі і спаборніцтвы любога ўзроўню па індорхакеі. Пакрыццё падлогі будзе адпавядаць патрабаванням», — пералічыў дырэктар спартыўнага клуба «Будаўнік».

Спецыялізаваная зала патрэбна не толькі прафесійным спартсменам. У ёй вялікая неабходнасць для падрыхтоўкі выхаванцаў спартыўнай школы. «У структуры нашага клуба ёсць спартшкола. Навучальны год доўжыцца дзесяць месяцаў, а пяць месяцаў дзецям трэба займацца ў зале з улікам умоў надвор’я. Падрыхтоўка ў гэтым плане крыху кульгала», — дадаў Васіль Ляшчынскі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»