Спорт

Сола заваявала серабро ў гонцы праследавання на дамашнім этапе Кубка Садружнасці 

24 студзеня, Мінск . Беларуская біятланістка Ганна Сола стала прызёрам гонкі праследавання на чацвёртым этапе Кубка Садружнасці, які праходзіць у «Раўбічах»,

Удзел у жаночым пасьюце на 10 км прыняла 31 біятланістка. Ганна Сола стартавала 11-й. Абодва агнявыя рубяжы са становішча лежачы беларуска прайшла без штрафных кругоў, дзякуючы чаму паднялася ў тройку. На стральбе стоячы ў няпростай ветравой абстаноўцы Сола ў агульнай колькасці дапусціла тры памылкі, але саперніцы прамахваліся не радзей. У выніку Ганна перасекла фінішную лінію другой, уступіўшы толькі расіянцы Наталлі Шаўчэнка.

З апошняга рубяжа трэцяй ішла наша Дзінара Смольская, але на заключны круг сіл у яе не хапіла. Беларуска заняла сёмую пазіцыю, бронзу заваявала Настасся Халілі, якая на некалькі дзясятых секунды апярэдзіла лідара агульнага заліку Кубка Садружнасці Хрысціну Разцову.

Наша Ірына Шаклеіна паказала 18-ы рэзультат, Алена Кулак стала 20-й, Вікторыя Шашкова — 25-я, Ксенія Варабей — 28-я, Аліна Зайцава замкнула падагульняючы пратакол. У 15.00 на старт гонкі праследавання выйдуць мужчыны, пад трэцім нумарам на дыстанцыю пабяжыць Антон Смольскі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»