Снегапады мінулі? Якое надвор’е чакае беларусаў 28 лютага
28 лютага, Мінск . Якое надвор’е чакаць беларусам сёння, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Раніцай месцамі магчымы слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе ад плюс 2 градусаў па ўсходзе да плюс 14 градусаў па паўднёвым захадзе.






