У свеце

СМІ: ЗША рыхтуюцца нанесці ўдар па Іране ў бліжэйшыя дні

Фота Сіньхуа 19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Высокапастаўленыя чыноўнікі ЗША рыхтуюцца да магчымага нанясення ўдару па Іране ў бліжэйшыя дні. Такое паведамленне агенцтва Bloomberg, якое спасылаецца на крыніцы, прыводзіць ТАСС.

Паводле інфармацыі крыніц, атака можа адбыцца 21-22 чэрвеня. У той жа час ёсць верагоднасць, што планы зменяцца.

Крыніцы адзначылі, што пазіцыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адносна ўмяшання Амерыкі ў ірана-ізраільскі канфлікт моцна змянілася ў апошнія дні з-за націску з боку рэспубліканскіх саюзнікаў. Як сцвярджаюць крыніцы агенцтва, сенатар Ліндсі Грэм актыўна заклікаў амерыканскага лідара разгледзець магчымасць ваенных дзеянняў у адносінах да Тэгерана.

Раней газета The Wall Street Journal пісала, што Дональд Трамп у аўторак вечарам паведаміў памочнікам, што зацвердзіў план атакі на Іран, але пакуль не аддаў загад аб яго рэалізацыі, паколькі разлічвае, што Тэгеран адмовіцца ад сваёй ядзернай праграмы.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»