У свеце

СМІ: новы мірны план ЗША ўключае зняцце санкцый з Расіі

Фота Рixabay 20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапанаваны ЗША план па мірным урэгуляванні ўкраінскага канфлікту прадугледжвае зняцце санкцый з Расіі. Аб гэтым са спасылкай на крыніцу паведаміла агенцтва Bloomberg.

Паводле слоў чалавека, знаёмага з сітуацыяй, але які пажадаў застацца ананімным, «прапанова ўключае патрабаванні зняць санкцыі з Расіі». Пры гэтым не ўдакладняецца, пра якія канкрэтна санкцыі ідзе размова.

Паводле даных Bloomberg, Уладзімір Зяленскі атрымаў сігналы з Вашынгтона аб тым, што «яму варта пагадзіцца на здзелку». Еўрапейскія дыпламаты ў сваю чаргу выказалі скептыцызм наконт любога пагаднення.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас заявіла журналістам, што ні адна краіна ЕС або еўрапейскія чыноўнікі не ўдзельнічалі ў распрацоўцы плана прэзідэнта ЗША па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту.

Раней амерыканскія СМІ са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адобрыў план з 28 пунктаў па ўсталяванні міру, распрацаваны амерыканскімі чыноўнікамі ў кантакце з расійскімі і ўкраінскімі афіцыйнымі асобамі. Удакладнялася, што мірны план, у прыватнасці, заклікае Украіну пайсці на значныя тэрытарыяльныя ўступкі і адмовіцца ад патрабаванняў аб размяшчэнні замежных войскаў прынамсі на некалькі гадоў. Адміністрацыя прэзідэнта ЗША спрабуе выкарыстаць той жа падыход, які яна прымяняла для дасягнення спынення агню ў сектары Газа.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»