Культура

«Скокі ва ўсе бокі»: больш за 600 артыстаў выступяць у Смаргоні на абласным конкурсе танца

Фота gromc.by 20 лістапада, Гродна . Лепшыя танцоры Гродзенскай вобласці збяруцца ў Смаргоні, каб прыняць удзел у абласным конкурсе танцавальных калектываў «Скокі ва ўсе бокі», паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама. 
Гісторыя конкурсу бярэ пачатак у 2001 годзе. Ён быў заснаваны, каб аказаць падтрымку і стымуляваць развіццё сельскіх танцавальных калектываў. Доўгі час з перыядычнасцю раз у два гады конкурс праходзіў у Карэлічах. Апошнія тры конкурсы праводзіліся ў Смаргоні, на дзень ператвараючы горад у сапраўдную танцавальную сталіцу Гродзеншчыны. 
У бягучым годзе культурная падзея аб’яднае больш за 600 выканаўцаў і падорыць гасцям звыш 50 нумароў. У конкурсе прымуць удзел як калектывы, якія маюць багаты творчы вопыт, так і дэбютанты, якія робяць першыя крокі на абласной сцэне. Сярод канкурсантаў — калектывы, якія маюць званні «народны» і «ўзорны». Удзельнікі будуць спаборнічаць у намінацыях «Беларускі народны танец» і «Сучасная харэаграфія». 
Як адзначылі арганізатары, конкурс дазволіць далучыцца да вытокаў беларускага нацыянальнага танцавальнага мастацтва і азнаёміць з лепшымі сучаснымі эстраднымі танцамі. Яркія касцюмы, гарачая музыка, цікавыя пастаноўкі, розныя харэаграфічныя стылі, пластыка, артыстызм — усё гэта чакае жыхароў і гасцей Смаргоні 22 лістапада.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»