Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў Генадзя Зюганава з днём нараджэння

Генадзь Зюганаў. Фота ТАСС 26 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расіі, кіраўніка фракцыі Кампартыі ў Дзяржаўнай думе Федэральнага сходу Генадзя Зюганава з днём нараджэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Вам давялося жыць і працаваць у няпросты час. У навейшую гісторыю Расіі Вы ўвайшлі як яркі дзяржаўны дзеяч, які адстойвае агульныя, а не асабістыя інтарэсы. Шмат гадоў Вы паслядоўна выступаеце за правядзенне сацыяльна арыентаванай палітыкі, захаванне гістарычнай памяці, духоўна-культурных каштоўнасцей і традыцый народа Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што высока цэніць намаганні Генадзя Зюганава, накіраваныя на падтрымку беларуска-расійскага саюзнага будаўніцтва, яго прынцыповую пазіцыю ў пытаннях умацавання братэрскіх сувязей паміж народамі дзвюх краін.

«Упэўнены, што Ваш велізарны аўтарытэт, прыродны талент, жыццёвая мудрасць і невычэрпная энергія яшчэ доўга будуць служыць высакароднай справе беларуска-расійскага яднання», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Генадзю Зюганаву моцнага здароўя, сілы духу, шчасця і ўдачы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»