Эканоміка

Сярэдняя стаўка па новых рублёвых укладах фізічных асоб на тэрмін звыш года склала ў снежні 14,6 працэнта гадавых 

Фота з архіва 19 студзеня, Мінск . Сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых банкаўскіх укладах фізічных асоб на тэрмін звыш года склала ў снежні ў Беларусі 14,6 працэнта гадавых, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

Найбольш даходнымі былі дэпазіты з тэрмінам вяртання ад года да двух гадоў: сярэдняя працэнтная стаўка па іх склалася на ўзроўні 14,8 працэнта гадавых.

У цэлым сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах насельніцтва ў беларускіх рублях склала 12,2 працэнта гадавых.

Сярэдняя працэнтная стаўка па новых рыначных крэдытах (за перыяд карыстання без умоў растэрміноўкі), прадастаўленых банкамі юрыдычным асобам у нацвалюце, склала ў снежні 11,7 працэнта гадавых, фізічным асобам — 14,2 працэнта гадавых.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»