«Шкадую» замест «люблю»: як прызнаваліся ў пачуццях на Палессі
Новости темы «Блогеры на VIDEOBEL.BY » Стильный обвес из бусин для сумки своими руками: пошаговый мастер-класс от блогера Когда нет центрального отопления: как зимуют в деревне 28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чаму на Палессі замест звыклага нам «люблю» раней часцей казалі «шкадую» і што насамрэч стаяла за гэтым словам, на партале VIDEOBEL.BY растлумачыў блогер Ігар Гайкевіч, вядомы як Дзед Янкель.
- Прыйшоў сватацца, а атрымаў гарбуз. Старадаўні звычай беларусаў
- Замест павільёнаў і крам — чаўны: як выглядаў палескі «супермаркет на вадзе»
Як адзначаюць даследчыкі традыцыйнай культуры, у беларускай мове паняцці «шкадаваць» і «любіць» вельмі блізкія па значэнні. Каханне ў народным уяўленні не было проста гучным словам — яно азначала адказнасць, жаданне берагчы блізкага чалавека і пражываць разам з ім яго лёс. Менавіта такое адценне пачуццяў сустракаецца і ў беларускай паэзіі. Напрыклад, у творчасці Ніны Шкляравай адна з яе гераіняў ужывае слова «шкадаваць» менавіта ў сэнсе «любіць». Палескае «шкадую» — не пра жаль, а пра клопат і глыбокую прыхільнасць без лішняга пафасу. Справа ў тым, што традыцыйная культура патрабавала ад чалавека стрыманасці і сціпласці ў эмоцыях. Таму фраза «я цябе шкадую» станавілася эўфемізмам. Гэта дазваляла выказаць моцныя пачуцці і боязь страціць дарагога чалавека, не гаворачы пра гэта прама.
* Больш цікавых відэа з любімымі блогерамі глядзіце на партале VIDEOBEL.BY.






