Шасцёра беларускіх хакеістаў згуляюць у плэй-оф АХЛ
Фота з архіва 21 красавіка, Мінск . У сезоне-2024/25 Амерыканскай хакейнай лігі падведзены вынікі рэгулярнага чэмпіянату,
Па выніках «рэгуляркі» ў розыгрыш Кубка Колдэра выйшлі 23 клубы з 32, у складах чатырох каманд — удзельніц плэй-оф АХЛ ёсць беларускія хакеісты. У першым раўндзе «Рокфард» Арцёма Леўшунова і Дзмітрыя Кузьміна згуляе з «Чыкага», «Каачэла» Андрэя Лашко сустрэнецца з «Калгары» Ільі Салаўёва, а «Абатсфард» Мікіты Талапілы і Данілы Клімовіча пазмагаецца з «Тусанам». Серыі прадоўжацца да дзвюх перамог адной з каманд. Паводле паведамленняў заакіянскіх СМІ, у плэй-оф не выступіць галкіпер «Ліхай Вэлі» Аляксей Коласаў. Па-за зонай матчаў на выбыванне застаўся «Сан-Дыега» Ягора Сідарава.
Лепшым бамбардзірам «гладкага» чэмпіянату АХЛ сярод беларускіх ігракоў стаў Клімовіч, які набраў 38 (23+15) ачкоў у 65 гульнях, апярэдзіўшы Сідарава на чатыры балы. Бар’ер дваццаць рэзультатыўных дзеянняў пераадолелі Салаўёў (28) і Леўшуноў (22), якія па ходзе сезона таксама прынялі ўдзел у матчах Нацыянальнай хакейнай лігі, гэтак жа як і галкіперы Коласаў і Талапіла. Плэй-оф Кубка Колдэра стартуе 23 красавіка.
Шасцёра беларускіх хакеістаў згуляюць у плэй-оф АХЛ
21/4 РКО-А/ 83
21.04.2025 15:15:24 Редько ОИ
21 красавіка, Мінск . У сезоне-2024/25 Амерыканскай хакейнай лігі падведзены вынікі рэгулярнага чэмпіянату,