Спорт

Шарамкоў і Кузьмянкова выйшлі ў фіналы на этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы ў Германіі 

Ягор Шарамкоў і Ульяна Кузьмянкова. Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі 20 лютага, Мінск . У нямецкім Котбусе стартаваў першы з шасці этапаў Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы 2026 года з удзелам беларускіх спартсменаў,

У першы дзень турніру адбыліся кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў трох відах праграмы ў хлопцаў і на двух снарадах у дзяўчат. У вольных практыкаваннях лідар нашай мужчынскай каманды Ягор Шарамкоў набраў 14,100 бала і заняў другое месца сярод 34 удзельнікаў, Яраслаў Крутаў стаў 21-м. У фінал прайшла мацнейшая васьмёрка. На рознавысокіх брусах у жанчын Ульяна Кузьмянкова замкнула топ-8 (12,666 бала), таксама беларуска паказала 17-ы рэзультат у апорным скачку.

20 лютага Шарамкоў і Крутаў паспрачаюцца за выхад у фінал у апорным скачку, а Кузьмянкова разам з Настассяй Сманцэр выступяць на бервяне і ў вольных практыкаваннях. Медалі турніру ў Котбусе будуць разыграны ў суботу і нядзелю. У розыгрышы Кубка свету 2025 года Ягор Шарамкоў заваяваў па адной узнагародзе кожнай вартасці, пераможцай этапу ў Баку на брусах была наша Алена Цітавец.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»