Шайба Шаранговіча дапамагла «Калгары» атрымаць перамогу ў матчы НХЛ
Скрыншот відэа SN 24 лістапада, Мінск . Ягор Шаранговіч закінуў чарговую шайбу ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-2025/26,
У ноч на 24 лістапада «Калгары» на выездзе абыграў «Ванкувер» з лікам 5:2, беларускі нападаючы стаў аўтарам чацвёртай шайбы сваёй каманды. У 20 матчах сезона Шаранговіч набраў 7 (3+4) ачкоў. Форвард выйшаў на другое месца па галах у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ сярод суайчыннікаў (104), уступаючы толькі Міхаілу Грабоўскаму (125). Акрамя таго, Шаранговіч дагнаў Руслана Салея па ачках у лізе — у форварда і абаронцы па 204 рэзультатыўныя балы.






