Шайба Протаса дапамагла «Вашынгтону» абыграць «Тампу-Бэй» у матчы НХЛ
Аляксей Протас. Фота ФХБ 14 кастрычніка, Мінск . Беларускі нападаючы «Вашынгтона» Аляксей Протас закінуў трэцюю шайбу на старце рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-25/26,
У ноч на 15 кастрычніка па мінскім часе сталічны клуб прымаў «Тампу-Бэй». Протас вызначыўся шайбай за дзве мінуты да канца другога перыяду, зраўнаваўшы лічбы на табло. Паядынак у выніку закончыўся перамогай «Вашынгтона» ў авертайме з лікам 3:2. У чатырох матчах рэгулярнага чэмпіянату Аляксей набраў 5 (3+2) рэзультатыўныя балы.
Таксама мінулай ноччу «Калгары» дома ўступіў «Вегасу» (2:4). Беларускі нападаючы канадскага клуба Ягор Шаранговіч правёў на лёдзе 13 з палавінай мінут і нанёс чатыры кідкі ў створ варот. Наступны матч «агеньчыкі» згуляюць ужо заўтра супраць «Юты». Бліжэйшая гульня «Вашынгтона» адбудзецца 18 кастрычніка супраць «Мінесоты».






