Шайба Ліможа ў авертайме прынесла «Дынама» перамогу над «Салаватам Юлаевым»
Скрыншот відэа тэлеканала «Беларусь 5» 27 лістапада, Мінск . Мінскія дынамаўцы ўдачна скончылі чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі,
Апошні гасцявы матч месяца падапечныя Сяргея Брыліна праводзілі ва Уфе супраць «Салавата Юлаева», месца ў варотах «зуброў» заняў Яўген Прохараў. Стартавая трэць завяршылася з мінімальнай перавагай мінчан 1:0, дакладны кідок нанёс Станіслаў Галіеў. Гэта шайба стала для расіяніна дзясятай у сезоне, што з’яўляецца лепшым паказчыкам сярод дынамаўцаў.
На 37-й мінуце сустрэчы Тай Сміт падвоіў перавагу гасцей, але ўсяго праз 50 секунд уфімцы вярнулі на табло розніцу ў адзін гол. У пачатку трэцяга перыяду хакеісты «Салавата» адыграліся, а яшчэ праз пяць мінут выйшлі наперад пры гульні ў большасці — 3:2. Неўзабаве шанц рэалізаваць лішняга прадставіўся ўжо нашай камандзе, і гэтай магчымасцю «зубры» скарысталіся — вызначыўся лепшы бамбардзір клуба Крыс Цірні.
Асноўны час так і закончыўся ўнічыю, а ў авертайме перамогу «Дынама» з лікам 4:3 прынёс Алекс Лімож. Сталічны клуб набраў 33 ачкі і ўзняўся на сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі, абышоўшы «Шанхайскіх Драконаў». У наступным месяцы мінчане правядуць дзевяць матчаў — і ўсе на родным лёдзе. Самую працяглую дамашнюю серыю сезона адкрые паядынак з «Адміралам» 2 снежня.






