«Сёстры Хатыні». Мемарыялы памяці
У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі поўнасцю або часткова спалена і знішчана не менш як 12 348 населеных пунктаў*.
Па матэрыялах крымінальнай справы аб генацыдзе** беларускага народа, сярод дадаткова ўстаноўленых і раней невядомых 3148 пацярпелых населеных пунктаў 102 паўтарылі трагічны лёс вёскі Хатынь.
У гады вайны Беларусь страціла больш як 3 млн сваіх жыхароў.
«Хатынь» — сімвал страшнай трагедыі і смутку беларускага народа
Штогод 22 сакавіка ў Беларусі аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, што стала агульным імем для беларускіх вёсак, якія былі поўнасцю спалены разам з жыхарамі і не адрадзіліся пасля вайны.
Разам з вёскай у 1943 годзе былі спалены або расстраляны 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў.
У памяць аб ахвярах фашызму ў 1969 годзе ў Лагойскім раёне створаны мемарыяльны комплекс «Хатынь».
«Сёстры Хатыні»
Лёс Хатыні падзялілі не менш як 288 «вогненных» вёсак (раней лічылася 186).
Мемарыялы памяці і смутку
мемарыяльны комплекс «Шавулічы» (Ваўкавыскі раён);
мемарыяльны комплекс «Дзецям — ахвярам вайны» («Дзіцячая Хатынь», Жлобінскі раён);
мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» (Кіраўскі раён);
мемарыяльны комплекс «Шунеўка» (Докшыцкі раён);
мемарыяльны комплекс «Драмлёва» (Жабінкаўскі раён);
мемарыяльны комплекс «Ала» (Светлагорскі раён).
Шматлікія мемарыялы памяці размешчаны па ўсёй краіне.
* у савецкі перыяд размова ішла аб 9,2 тыс. населеных пунктаў.
**Генпракуратурай Беларусі ў красавіку 2021 года ўзбуджана крымінальная справа па фактах учынення нацысцкімі злачынцамі, іх саўдзельнікамі, злачыннымі фарміраваннямі ў час Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.) і пасляваенны перыяд на тэрыторыі БССР і іншых дзяржаў генацыду беларускага народа.
Крыніцы: Генпракуратура Беларусі, адкрытыя крыніцы