У свеце

Сем пасажырскіх вагонаў поезда Чэлябінск — Масква сышлі з рэек

Фота РІА Навіны 3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сем пасажырскіх вагонаў сышлі з рэек ва Ульянаўскай вобласці РФ, інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца. Рух на ўчастку прыпынены, паведамляе ТАСС са спасылкай на РЧ.

Ва Ульянаўскай вобласці ў раёне станцыі Брандзіна сышлі з рэек сем пасажырскіх вагонаў поезда нумар 302, які рухаўся па маршруце Чэлябінск — Масква. Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца, да месца здарэння накіраваны аператыўныя службы.

Рух паяздоў на гэтым участку часова прыпынены. У РЧ паведамілі, што пасля інцыдэнту быў аператыўна створаны штаб пад кіраўніцтвам гендырэктара кампаніі Алега Белазёрава. Спецыялісты высвятляюць прычыны здарэння.

Для ліквідацыі наступстваў аварыі накіраваны аднаўленчыя саставы.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»