Лукашэнка пракаменціраваў атаку дрона на аўтобус з грамадзянамі Беларусі
Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў атаку беспілотніка на аўтобус з грамадзянамі Беларусі, якая адбылася 17 чэрвеня на тэрыторыі Бранскай вобласці Расіі,
Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў, заслухоўваючы планавы даклад аб прапановах па карэкціроўцы мерапрыемстваў плана будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл на 2026-2030 гады. «Я не раз папярэджваў (вы гэта ведаеце лепш нават па пэўных напрамках, чым я) — вайна сёння не проста недзе далёка. У нас, я гавару, за агароджай, а часам і бліжэй, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Сведчаннем таго з’яўляюцца розныя правакацыі. І не правакацыі, а прамыя парушэнні і дамоўленасцей, і паводзін у вайне асобных дзяржаў. Такія, напрыклад, як нанясенне ўдару па інтэрнаце ў Старабельску — гібель людзей, і нават дзяцей. Таксама ўдар беспілотніка па нашым аўтобусе ў Бранскай вобласці. Мы як людзі ваенныя павінны разумець усе аспекты».
/Будзе дапоўнена/.






