Спорт

Сасновіч згуляе з Бадосай у 1/64 фіналу турніру WTA-1000 у Маямі 

Аляксандра Сасновіч. Фота НАК Беларусі 18 сакавіка, Мінск . На адкрытых хардавых кортах Маямі сёння завершацца сустрэчы першага раўнда турніру WTA-1000 з прызавым фондам $9,4 млн,

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, якая займае 116-е месца ў сусветным рэйтынгу, згуляе ў 1/64 фіналу з іспанкай Паўлай Бадосай, якая замыкае першую сотню рэйтынгу WTA. У трох папярэдніх сустрэчах беларуска двойчы перамагала іспанку. Пераможца іх сённяшняга паядынку ў другім крузе будзе сапернічаць з амерыканскай тэнісісткай Івай Ёвіч (17-ы нумар сусветнага рэйтынгу). Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, перамогшы турэцкую тэнісістку Айлу Аксу (269) — 6:4, 6:4, і мексіканку Рэнату Сарасуа (90) — 6:3, 6:4.

Таксама сёння сваю саперніцу па 1/32 фіналу даведаецца дзеючая чэмпіёнка Miami Open першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка. Яе чакае сустрэча з пераможцай сустрэчы паміж прадстаўніцай ЗША Эн Лі (39) і аўстралійкай Кімберлі Бірэл (70). На мінулым тыдні Сабаленка ўпершыню выйграла «тысячнік» у Індыян-Уэлсе, адолеўшы ў фінальным матчы прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну.

Пераможца гэтых спаборніцтваў у Маямі вызначыцца 29 сакавіка, чэмпіёнка атрымае больш як $1,1 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў. Год таму Арына Сабаленка перамагла ў фінале амерыканку Джэсіку Пегулу — 7:5, 6:2. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка тройчы выйгравала гэты турнір (2009, 2011, 2016).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»