Сасновіч прабілася ў асноўную сетку турніру WTA у Брысбене
Аляксандра Сасновіч. Фота з архіва НАК Беларусі 3 студзеня, Мінск . Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (114-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў асноўную сетку турніру катэгорыі WTA-500 у аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам $1,2 млн,
У паядынку другога круга кваліфікацыі беларуска за дзве гадзіны перамагла ў трохсэтавым паядынку прадстаўніцу Узбекістана Марыю Цімафееву (141) — 2:6, 6:3, 6:2. Учора ў стартавым кваліфікацыйным матчы Аляксандра Сасновіч упэўнена перайграла ў двух сэтах балгарскую тэнісістку Вікторыю Томаву (131) — 6:2, 6:2.
Асноўны этап Brisbane International пройдзе з 4 да 11 студзеня. Год таму гэты турнір выйграла першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка, якая перамагла ў фінальным матчы расійскую тэнісістку Паліну Кудзярметаву.






