Сапёрная справа, інжынерная падрыхтоўка. У вучэбным цэнтры Інстытута пагранслужбы завяршаецца збор ваеннаабавязаных
Фота ДПК 24 красавіка, Гродна . На базе вучэбнага цэнтра Інстытута пагранслужбы ў Смаргонскім раёне завяршаецца ваенны збор. Ваеннаабавязаных вучаць па спецыяльнасці «сапёр» у інтарэсах тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ДПК.
Збор праходзіць з 8 па 25 красавіка. Для падрыхтоўкі ў вучэбны цэнтр прыбылі 40 чалавек з усёй Беларусі. Яны ўдасканальвалі атрыманыя ў час тэрміновай службы веды і вучыліся новай спецыяльнасці.
Ваеннаабавязаны Ягор Бандарэнка адзначыў, што тэрміновую службу праходзіў у Полацкім пагранатрадзе на заставе імя чырвонаармейца Мікалая Хахлова. Пасля яе завяршэння працуе на «Нафтане». Ён расказаў, што з першых дзён збору яго ўзвод атрымліваў тэарэтычныя веды, а ўжо сёння праводзяцца практычныя заняткі па сапёрнай справе. На прадпрыемстве да навіны аб зборах спецыяліста паставіліся з разуменнем. Тым больш адрыў ад работы кароткатэрміновы. «Зборы, я думаю, патрэбны, таму што неабходна абнаўляць нашы навыкі, успамінаць ваенную справу і быць гатовым абараняць сваю краіну», — дадаў Ягор Бандарэнка.
Начальнік аддзела баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Інстытута пагранічнай службы падпалкоўнік Уладзімір Кармазін расказаў, што для навучання прыцягваюцца людзі, якія ўжо мелі вопыт службы. З імі праводзяцца заняткі па сапёрнай справе, ваенна-медыцынскай, інжынернай падрыхтоўцы і іншых дысцыплінах. «Мэта падрыхтоўкі рэзервістаў заключаецца ў павышэнні магчымасцей злучэнняў і воінскіх часцей пры выкананні задач па прызначэнні шляхам прыцягнення гэтых спецыялістаў», — адзначыў ён.