Спорт

Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру WTA ў Брысбене 

Арына Сабаленка. Фота з архіва НАК Беларусі 9 студзеня, Мінск . Беларуска Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру WTA-500 у аўстралійскім Брысбене,  

У сённяшнім чвэрцьфінальным паядынку лідар сусветнага рэйтынгу перайграла амерыканскую тэнісістку Мэдысан Кіз (7-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:3, 6:3. У паядынку за выхад у фінал саперніцай беларускі будзе чэшка Караліна Мухава (20), якая перамагла прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну (5). 

Да гэтага Сабаленка абыграла прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу (50) — 6:0, 6:1, і румынку Сарану Кырсцю (41) — 6:3, 6:3. Год таму ў вырашальным паядынку Brisbane International Сабаленка выйграла ў расійскай тэнісісткі Паліны Кудзярметавай. 

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (113) абыграла ў 1/32 фіналу расіянку Ганну Блінкову (61) — 7:5, 6:1, у другім крузе была мацнейшая за датчанку Клару Таўсан (14) — 6:3, 6:3, а ў 1/8 фіналу ўступіла расійскай тэнісістцы Людміле Самсонавай (17) — 4:6, 4:6. У асноўную сетку Сасновіч прабілася праз кваліфікацыю, перамогшы балгарку Вікторыю Томаву (128) — 6:2, 6:2, і прадстаўніцу Узбекістана Марыю Цімафееву (138) — 2:6, 6;3, 6:2. 

Турнір у Брысбене завершыцца 11 студзеня. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»