Інфаграфіка

Рэспубліканскі суботнік у Беларусі

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 25 кастрычніка.

У гэты Год добраўпарадкавання ў час суботніка плануецца азеляненне, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў парадак:
— аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў,
— знакавых аб’ектаў,
— гісторыка-культурных каштоўнасцей,
— мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, накіруюць:
50% — на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і стварэнне яго пастаяннай экспазіцыі,
50% — застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама з магчымасцю іх накіравання на канкрэтныя аб’екты.

Аб’екты ў рэгіёнах, на якія будуць накіраваны грашовыя сродкі:
— будаўніцтва трэцяй чаргі Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі (Брэсцкая вобласць),
— узвядзенне памятнага знака «Працоўнай славы» ў г.Орша (Віцебская вобласць),
— рэканструкцыя комплексу воінскай славы ў гонар аперацыі «Баграціён» (Гомельская вобласць),
— добраўпарадкаванне тэрыторыі Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і аг.Жыровічы (Гродзенская вобласць),
— распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’екце «Кансервацыя з прыстасаваннем для экспанавання, паказу руін «Вялікая ўязная брама» ў г.Заслаўе і будаўніцтва хірургічнага корпуса №2 абласной клінічнай бальніцы ў аг.Лясны (Мінская вобласць),
— рамонт і добраўпарадкаванне месцаў баявой і воінскай славы г.Шклова: МК «Памяць», Алея Герояў, стэла на левабярэжжы ракі Днепр (Магілёўская вобласць).
— рэканструкцыя будынкаў пад інфармацыйны цэнтр экскурсійнага абслугоўвання МК «Трасцянец» з пастаяннай тэматычнай экспазіцыяй (г.Мінск).

Узвядзенне Нацыянальнага гістарычнага музея ў раёне вул.Арлоўскай г.Мінска прадугледжана ў 2025-2027 гг.*

У экспазіцыі музея будуць адлюстраваны ўсе этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці і афармлення беларусаў як самадастатковай нацыі з унікальнай гісторыяй і багатай культурай.

Новы будынак паўтарае геаграфічны контур Беларусі (выгляд зверху).

Галоўны фасад упрыгожаць шэсць манументальных барэльефаў.

* Указ Прэзідэнта ад 5 лютага 2025 года №50.

Крыніцы: пастанова Саўміна ад 16.10.2025 года №570.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»