Інфаграфіка

Рэспубліканскі суботнік — 2025

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 12 красавіка.

Штогод яго ўдзельнікамі становяцца амаль 3 млн грамадзян.

У час суботніка плануецца азеляненне, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў парадак:
— аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў;
— знакавых аб’ектаў;
— гісторыка-культурных каштоўнасцей;
— мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Узвядзенне Нацыянальнага гістарычнага музея ў раёне вул.Арлоўскай г.Мінска прадугледжана ў 2025-2027 гг.*

У экспазіцыі музея будуць адлюстраваны ўсе этапы гісторыі краіны і беларускай дзяржаўнасці.

Новы будынак паўтарае геаграфічны контур Беларусі (выгляд зверху).

Кожная вобласць рэспублікі будзе прадстаўлена скульптурнымі кампазіцыямі ў выглядзе герба і знакавых архітэктурных збудаванняў.

Музей зможа прымаць адначасова амаль 2,5 тыс. наведвальнікаў.

Вакол будынка будзе створаны парк Народнага адзінства.

Музею прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.

* Указ Прэзідэнта ад 5 лютага 2025 года №50.

Крыніцы: пастанова Саўміна ад 01.04.2025 г. №194 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2025 годзе», Мінгарвыканкам.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»