Эканоміка

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі і паслуг за студзень-люты склала 7,5 працэнта 

Фота з архіва 15 красавіка, Мінск . У Беларусі за студзень — люты 2025 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 7,5 працэнта, рэнтабельнасць продажаў — 6,2 працэнта. Такія даныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт, .

Дэбіторская запазычанасць на 1 сакавіка склала Br90,3 млрд, у тым ліку пратэрмінаваная — Br9,8 млрд, або 10,8 працэнта ад агульнага аб’ёму дэбіторскай запазычанасці.

Крэдыторская запазычанасць на 1 сакавіка склала Br107,6 млрд, у тым ліку пратэрмінавая — Br11,6 млрд, або 10,8 працэнта ад агульнага аб’ёму крэдыторскай запазычанасці.

Даныя прадстаўлены без банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, страхавых арганізацый, бюджэтных арганізацый, арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці з сярэдняй колькасцю работнікаў за папярэдні год менш за 50 чалавек (за выключэннем арганізацый, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі холдынгаў).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»