Прэзідэнт

«Разбэсціліся — далей няма куды». Лукашэнка выкрыў жулікаватыя схемы і раскрытыкаваў за падзеж

25 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час мерапрыемства, прысвечанага развіццю раёнаў, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, выказаў шэраг нараканняў па рабоце ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі. Вывады былі зроблены ў тым ліку па выніках нядаўніх рабочых паездак кіраўніка дзяржавы,

«У нас хапае на захадзе праблем, але не столькі, колькі на ўсходзе. Разбэсціліся — далей няма куды. Я вось пабываў у Віцебскай вобласці. Дзе б я ні быў, даручыў: давайце сур’ёзна праверым пасля маёй паездкі. Мноства пытанняў», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
У якасці прыкладу ён прывёў наведванне ў Копысі сыраробнай вытворчасці: «10-15 гадоў таму пабудавалі, добрае прадпрыемства і абсталяванне сучаснае. Бяры малако, перапрацоўвай, сыры прадавай. Вунь у Расіі з рукамі, з нагамі (забіраюць. — Заўвага ) — зарабляйце грошы. Дык яны ж мне адкрыта хлусяць. Пытаюся, а колькі можаце перапрацаваць? — 200 тон. А перапрацоўвае 60. Ды нічога падобнага! Там былі жулікаватыя схемы. Не 60 перапрацуюць там, а дзве тоны ў суткі. А астатняе малако, што атрымлівалі, перапрадавалі і на гэтым зараблялі. Гэта як называецца? Ну гэта мы ў бліжэйшы час разбяромся».

Нараканні былі выказаны і ў сувязі з вялікімі паказчыкамі па падзяжы жывёлы. «Пачалі разбірацца па падзяжы — жудасць. Я не магу публічна пра гэта нават сказаць. І што, у Івана Іванавіча Крупко (старшыня Гомельскага аблвыканкама. — Заўвага ), учарашняга міністра, гэтага няма? Скрозь. І яны мне расказваюць: «Вы ведаеце, Аляксандр Рыгоравіч, вы не хвалюйцеся, мы да сярэдзіны года паказчыкі па падзяжы выраўнуем», — падзяліўся падрабязнасцямі Аляксандр Лукашэнка. — Слухайце, я вясковы мужык, працаваў у сельскай гаспадарцы. Я не разумею: калі цяля загінула, як можна яго выраўнаваць? Мне не зразумела, як выраўнуеце гэтыя паказчыкі. Мне ж не паказчыкі, Іван Іванавіч, патрэбны. Мне патрэбна жывая жывёла. Таму што цяля — гэта будучая карова ці будучы бычок, які пойдзе на адкорм. А, значыць, гэта малако і ялавічына».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»