Эканоміка

Расійскае агенцтва пацвердзіла высокі крэдытны рэйтынг Банка развіцця Беларусі

Фота з архіва 27 лютага, Мінск . Расійскае рэйтынгавае агенцтва «Эксперт РА» пацвердзіла рэйтынг крэдытаздольнасці Банка развіцця на ўзроўні «byAAA» па нацыянальнай шкале Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе банка.

Такі рэйтынг прысвойваецца фінансавым інстытутам, якія, на думку агенцтва, маюць найвышэйшы ўзровень крэдытаздольнасці, фінансавай надзейнасці і ўстойлівасці. Трэба адзначыць, што прагноз па рэйтынгу — «стабільны», што азначае высокую верагоднасць яго захавання ў бліжэйшыя 12 месяцаў.

Акрамя таго, рэйтынг крэдытаздольнасці Банка развіцця па нацыянальнай рэйтынгавай шкале Расійскай Федэрацыі таксама пацверджаны на ўзроўні «ruA-» з прагнозам «стабільны».

«Рэйтынг абумоўлены высокай ацэнкай рыначных пазіцый банка на тэрыторыі Беларусі, адэкватнымі ацэнкамі капітальнай пазіцыі і якасці актываў, высокай рэнтабельнасцю і адэкватнай ліквіднасцю», — адзначылі ў «Эксперт РА».

Агенцтвам высока ацэнена сістэма карпаратыўнага кіравання і стратэгічнага забеспячэння банка, а таксама яго інфраструктурная значнасць для краіны.

«Эксперт РА» — буйнейшае расійскае рэйтынгавае агенцтва з больш як 25-гадовай гісторыяй. Агенцтва ўключана ў рэестр крэдытных рэйтынгавых агенцтваў Банка Расіі. Рэйтынгі агенцтва ўваходзяць у пералікі афіцыйных патрабаванняў да банкаў, страхоўшчыкаў, пенсійных фондаў, эмітэнтаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»