Спорт

Расіянка Болдырава выйграла спрынт у «Раўбічах», беларуска Кулак — дзявятая

Маргарыта Болдырава 23 студзеня, Мінск . Беларускія біятланісткі засталіся без узнагарод спрынтарскай гонкі на чацвёртым этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў «Раўбічах»,

Удзел у жаночым спрынце прынялі 37 спартсменак, у тым ліку восем беларусак. Лепшай з нашых дзяўчат стала Алена Кулак, якая адпрацавала без промахаў і размясцілася на дзявятым радку. Кулак аказалася ўсяго адной з дзвюх біятланістак з ідэальнай стральбой. Сенсацыйную перамогу атрымала Маргарыта Болдырава з Расіі, для якой гэты поспех стаў першым на такім узроўні.

Другое месца падзялілі расіянкі Настасся Томшына і Настасся Халілі. Наша Ганна Сола зайшла на тры штрафныя кругі і стала 11-й, Дзінара Смольская з двюма памылкамі — 13-я. Што датычыцца рэзультатаў іншых беларусак, то Ірына Шаклеіна — 20-я, Вікторыя Шашкова — 31-я, Ксенія Варабей — 33-я, Аліна Зайцава — 36-я, Ганна Песцерава замкнула падагульняючы пратакол.

Далей у пятніцу адбудзецца мужчынскі спрынт, пачатак — у 15.30. У стартавым спісе 45 біятланістаў, сярод іх 15 беларусаў. 24 студзеня ў «Раўбічах» пройдуць дзве гонкі праследавання, праграму чацвёртага этапу Кубка Садружнасці ў нядзелю завершыць змешаная эстафета.
Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»