Расціслаў Вяргун увайшоў у трэнерскі штаб піцерскага «Зеніта»
Расціслаў Вяргун. Фота bc-zenit.com 23 студзеня, Мінск . Беларускі спецыяліст Расціслаў Вяргун увайшоў у трэнерскі штаб баскетбольнага клуба «Зеніт» і часова будзе выконваць абавязкі галоўнага трэнера асноўнай каманды,
Кантракт з 43-гадовым беларускім спецыялістам падпісаны да канца сезона-2025/26. Ужо заўтра зенітаўцы пад кіраўніцтвам Расціслава Вергуна сустрэнуцца ў Маскве з аднымі з галоўных фаварытаў Адзінай лігі ВТБ — баскетбалістамі ЦСКА. Зусім нядаўна Расціслаў Вяргун пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Уралмаша» з Екацярынбурга, у якім працаваў са снежня 2023 года. З 2019 года Вяргун узначальвае мужчынскую зборную Беларусі.
Цяпер «Зеніт», які пачынаў сезон пад кіраўніцтвам славенскага трэнера Аляксандра Секуліча, займае чацвёртае месца ў турнірнай табліцы, атрымаўшы 14 перамог у 22 сустрэчах. Секуліч пакінуў сваю пасаду 20 студзеня па рашэнні кіраўніцтва «Зеніта». Перад піцерскім клубам у табліцы ідуць ЦСКА, казанскі УНІКС і краснадарскі «Лакаматыў-Кубань».






