У свеце

Пуцін: ва Украіне можна ўвесці часовае кіраванне пад эгідай ААН

Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС 28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне магчымасці ўвядзення ва Украіне часовага кіравання можна было б абмеркаваць пад эгідай ААН, а таксама сумесна з ЗША, еўрапейскімі краінамі і партнёрамі Расіі. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.

Гаворачы аб магчымасці ўрэгуляваць канфлікт ва Украіне, прэзідэнт РФ адзначыў, што міжнародная практыка прадугледжвае магчымасць увядзення знешняга кіравання, што дапаможа адкрыць шлях да легітымных перагавораў.

Расійскі лідар нагадаў, што практыка знешняга кіравання прымянялася некалькі разоў у рамках міратворчай дзейнасці ААН, у прыватнасці, ва Усходнім Тыморы, Новай Гвінеі і некаторых частках былой Югаславіі.

«Такая практыка ёсць, і, у прынцыпе, вядома можна было б пад эгідай ААН са Злучанымі Штатамі, з еўрапейскімі краінамі, зразумела, з нашымі партнёрамі і сябрамі абмеркаваць магчымасць увядзення ва Украіне часовага кіравання», — лічыць Пуцін.

Паводле яго слоў, гэта дазволіла б правесці ва Украіне выбары і сфарміраваць новы ўрад, які атрымаў бы давер насельніцтва. «Для таго каб правесці там дэмакратычныя выбары, для таго каб прывесці да ўлады дзеяздольны ўрад, які карыстаецца даверам народа. І потым ужо з імі пачынаць перагаворы аб мірным дагаворы, падпісваць легітымныя дакументы, якія будуць прызнаны ва ўсім свеце і будуць надзейнымі і стабільнымі», — падкрэсліў прэзідэнт РФ.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»