У свеце

Пуцін: дзверы ЕАЭС заўсёды адкрыты, механізм яго работы выгадны і карысны ўсім удзельнікам

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Існуючы механізм работы Еўразійскага эканамічнага саюза выгадны і карысны ўсім удзельнікам гэтага міжнароднага аб’яднання. Аб гэтым на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім складзе заявіў Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.

Расійскі лідар пры гэтым падкрэсліў, што дзверы супольніцтва адкрыты для ўсіх. «Дзверы ЕАЭС заўсёды адкрыты. На мой погляд, гэта выгадна — эканамічныя выгады дае, больш рынкі адкрывае, стварае лепшыя ўмовы для кааперацыі. У рэшце рэшт гэта проста карысна», — адзначыў Прэзідэнт РФ.

Пуцін таксама запрасіў лідараў краін СНД на нефармальны саміт у Санкт-Пецярбургу ў канцы снежня бягучага года. «Мы ўжо нефармальна гаварылі аб гэтым: калі палічыце магчымым, то я быў бы вельмі рады вас бачыць у Расіі, як у нас па традыцыі склалася — у Пецярбургу, у канцы гэтага года, напярэдадні новага года на нефармальную нашу сустрэчу», — сказаў Прэзідэнт РФ.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»