Пуцін: авантура Украіны ў Курскай вобласці поўнасцю правалілася
Уладзімір Пуцін. Фота kremlin.ru 26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авантура Украіны ў Курскай вобласці поўнасцю правалілася. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, каменціруючы даклад начальніка Генштаба УС РФ Валерыя Герасімава аб поўным вызваленні Курскай вобласці, паведамляе ТАСС.
Паводле яго слоў, УСУ панеслі вялікія страты, што выявіцца на ўсёй лініі баявога сутыкнення. Расійскі лідар заявіў, што вызваленне Курскай вобласці ад УСУ стварае Узброеным сілам РФ умовы для поспеху на іншых участках фронту.
У дакладзе Герасімава адзначаецца, што сёння быў вызвалены ад украінскіх падраздзяленняў апошні населены пункт на тэрыторыі Курскай вобласці — вёска Гарналь. Паводле яго інфармацыі, у баях у Курскай вобласці УСУ страцілі больш як 76 тыс. ваеннаслужачых забітымі і параненымі. На тэрыторыі вобласці праводзіцца размініраванне і знішчэнне выбухованебяспечных прадметаў, да гэтага моманту поўнасцю праверана і ачышчана 19 населеных пунктаў прыгранічча.
Масіраваная атака з боку УСУ на Курскую вобласць пачалася 6 жніўня 2024 года. 7 жніўня быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі рэгіянальнага характару. 9 жніўня абстаноўка была прызнана надзвычайнай сітуацыяй федэральнага характару. У ноч на 10 жніўня 2024 года, у сувязі з павышэннем узроўню пагроз, у Курскай вобласці быў уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.-0-