Прыпыненне работы аэрапорта Эр-Рыяда прадоўжылі пасля нядаўніх атак
Фота Reuters 12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі Саудаўскай Аравіі заявіла аб падаўжэнні прыпынення работы міжнароднага аэрапорта імя караля Халіда ў Эр-Рыядзе пасля нядаўніх атак, перадае ТАСС.
Згодна з афіцыйнай заявай, рашэнне прынята «для завяршэння неабходных працэдур па праверцы бяспекі аб’ектаў аэрапорта і іх эксплуатацыйнай гатоўнасці ў каардынацыі з кампетэнтнымі органамі».
10 і 11 кастрычніка аэрапорт Эр-Рыяда быў атакаваны з боку еменскага мяцежнага руху «Ансар Алах». Паводле даных улад каралеўства, пасля першага ўдару загінулі не менш як 12 чалавек, яшчэ 309 атрымалі раненні. Ахвярай паўторнай атакі 11 кастрычніка стаў адзін чалавек, яшчэ 11 пацярпелі. Паведамлялася, што аэрапорту быў нанесены матэрыяльны ўрон.
Раней у «Ансар Алах» заклікалі супрацоўнікаў нафтавых аб’ектаў у Саудаўскай Аравіі пакінуць свае рабочыя месцы з-за пагрозы новых атак.-0-






