Протас аддаў галявую перадачу ў першым матчы «Вашынгтона» ў сезоне НХЛ
Аляксей Протас. Фота nhl.com 9 кастрычніка, Мінск . Беларусы Аляксей Протас і Ягор Шаранговіч правялі першыя матчы на старце рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-25/26,
У ноч на чацвер па мінскім часе «Вашынгтон» дома ўступіў «Бостану» з лікам 1:3. Аўтарам перадачы ў адзінай галявой атацы сталічнага клуба ў сярэдзіне трэцяга перыяду стаў Аляксей Протас. Усяго ўладальнік беларускага рэкорду па колькасці ачкоў за адзін рэгулярны чэмпіянат правёў на лёдзе 19 мінут, нанёс тры кідкі і закончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+1».
Таксама 9 кастрычніка «Калгары» адыграў адставанне тры шайбы і перамог «Эдмантан» у серыі булітаў — 4:3. Нападаючы «агеньчыкаў» Ягор Шаранговіч абышоўся без рэзультатыўных дзеянняў за 13 мінут гульнявога часу і выканаў два сілавыя прыёмы. Наступны матч «Калгары» правядзе ўжо заўтра супраць «Ванкувера», «Вашынгтон» 12 кастрычніка сустрэнецца з «Нью-Ёрк Айлендэрс».






