Прэзідэнт Узбекістана паабяцаў узяць на строгі кантроль выкананне дамоўленасцей з Беларуссю
Шаўкат Мірзіёеў 9 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў паабяцаў узяць на строгі кантроль выкананне дасягнутых дамоўленасцей з Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам,
Узбекскі лідар падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за яго падтрымку ў рэалізацыі сумесных праектаў і праграм, за выключную ўвагу да развіцця шматпланавых адносін паміж дзвюма краінамі. «Вы сказалі, што ў Беларусі возьмеце на самы сур’ёзны кантроль выкананне дасягнутых цяпер дамоўленасцей. Я вам таксама паабяцаў, што і для нас гэта будзе на першым плане», — сказаў Шаўкат Мірзіёеў, звяртаючыся да беларускага лідара.
«Мы з Аляксандрам Рыгоравічам дамовіліся, што будзем гэта трымаць на самым высокім узроўні кантролю — на ўзроўні прэзідэнтаў, — дадаў ён, звяртаючыся да журналістаў і членаў дэлегацый. — Упэўнены, што вынікі цяперашняга гістарычнага візіту ў Беларусь будуць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню стратэгічнага партнёрства, а таксама мэтам устойлівага развіцця і працвітання нашых краін і народаў».
Паводле слоў Прэзідэнта Узбекістана, асабліва вялікія планы ў дзвюх краін у рэгіянальным супрацоўніцтве.
Шаўкат Мірзіёеў ніколькі не сумняваецца, што вынікі такога ўзаемадзеяння дадуць адчувальны рэзультат для народаў дзвюх краін. «У нас вельмі добрая адбылася размова. Сённяшнія перагаворы заклалі добры фундамент для далейшага супрацоўніцтва. Я вельмі ўдзячны за падтрымку з боку Аляксандра Рыгоравіча і Беларусі ў цэлым. Каманды абодвух бакоў настроены на рэзультат. Дзякуй за гасціннасць і сардэчны прыём. Я ад’язджаю з вялікім аптымізмам наконт нашых будучых узаемаадносiн», — рэзюмаваў Прэзідэнт Узбекістана.






