Цэнтр вывучэння дзікай прыроды ў Белавежскай пушчы плануюць адкрыць гэтым летам
16 чэрвеня, Брэст . Кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык 16 чэрвеня ў нацыянальным парку «Белавежская пушча» наведалі міжнародны навукова-даследчы цэнтр вывучэння дзікай прыроды, які будуецца,
Будаўніцтва цэнтра прадугледжана канцэпцыяй па развіцці нацыянальнага парку. Работы пачаліся вясной 2025 года. На тэрыторыі Белавежскай пушчы ўзведзены асобны двухпавярховы корпус. Там размесцяцца лабараторыі экалагічнага маніторынгу прыроднага асяроддзя і прыроды, сховішчы даследуемых узораў прыроды і жывёльнага свету, адміністрацыйныя памяшканні.
«Будынак прызначаны для размяшчэння вучоных Белавежскай пушчы і правядзення навуковых даследаванняў. Ён разлічаны на работу 30 чалавек і шасці запрошаных спецыялістаў з любой кропкі Беларусі або свету», — звярнуў увагу намеснік генеральнага дырэктара нацпарку Юрый Рой. Работы выйшлі на завяршальную стадыю. Чакаецца, што ў пачатку ліпеня аб’ект будзе адкрыты.
Стварэнне цэнтра вывучэння дзікай прыроды дапаможа ўзмацніць існуючыя навуковыя напрамкі і развіваць новыя. «Гэта магчымасць вывесці навуку «Белавежскай пушчы» на якасна новы ўзровень, атрымаць самастойнасць у плане даследчай работы без прыцягнення Нацыянальнай акадэміі навук. З часам зможам вырасціць уласныя кадры, якія жылі б на тэрыторыі бліжэйшых населеных пунктаў», — падкрэсліў Юрый Рой.






