Прапанаваныя меры аб падтрымцы моладзі вынесены на абмеркаванне ў Лукашэнкі
Навіны сюжэта «Маладзёжная палітыка Беларусі » «Спорт — важная частка навучальнага працэсу»: Рэспубліканская ўніверсіяда адкрылася ў Мінску «Залішняга рэгулявання быць не павінна». Што вырашылі ў Прэзідэнта па стымулах для маладых спецыялістаў 23 кастрычніка, Мінск . Прапанаваныя меры аб падтрымцы моладзі вынесены на абмеркаванне ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў. Урад унёс праект указа «Аб мерах падтрымкі моладзі»,
Дакумент накіраваны на фарміраванне ўмоў для прыцягнення і захавання маладых кадраў на прадпрыемствах.
Аляксандр Лукашэнка заклікаў падыходзіць да гэтага пытання ўзважана. Ён адзначыў, што дапамога моладзі не павінна пераходзіць у празмерную апеку, бо сродкі дзяржаве патрэбны і на іншыя напрамкі, уключаючы развіццё вытворчай сферы і эканомікі. Акрамя таго, у маладым узросце людзі і самі цалкам здольныя працаваць і зарабляць, у адрозненне, напрыклад, ад людзей пажылога ўзросту, якім з-за аб’ектыўных прычын можа быць складаней. 
«Я не да таго, каб не дапамагаць моладзі. Моладзь — наша будучыня, і ёй трэба дапамагчы. Давайце канкрэтна скажам, у чым мы павінны дапамагчы моладзі. І паставім на гэтым кропку, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Мы павінны стварыць умовы, каб моладзь зарабіла».
Прэзідэнт падкрэсліў, што любыя абяцанні з боку дзяржавы наконт падтрымкі якіх-небудзь ільгот павінны быць папярэдне падлічаны і абгрунтаваны, падмацаваны ўпэўненасцю, што існуючых сродкаў дастаткова, каб у будучым выконваць узятыя на сябе абавязацельствы. «Давайце будзем зыходзіць з рэалій, а не закідваць сюды: давай ільготы, ільготы, ільготы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы не раз звяртаў увагу, што ў краіне «лішніх» грошай няма. «І калі мы нейкай катэгорыі нашага грамадства аказваем дапамогу і падтрымку, мы павінны разумець, што гэта — за кошт тых, хто працуе, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Я хачу, каб вы гэту філасофію разумелі, уносячы прапановы на мой узровень. Я вам адкрыта гэта сказаў. І няхай людзі, пачуўшы мяне, ацэньваюць гэта, як лічаць патрэбным».
Сітуацыя цяпер у краіне такая, што колькасць працуючых складае амаль 4 млн чалавек, і трэба аб’ектыўна ацэньваць магчымасці па забеспячэнні льгот каму б там ні было. Інакш ёсць рызыкі негатыўных наступстваў для тых, хто працуе. «Хутка гэтыя 4 млн працуючых сагнуцца, на карачкі стануць і будуць целяпацца. Мы ім не зможам зарплату нармальную плаціць. Хто будзе працаваць? Адкуль возьмем грошы?» — абазначыў Прэзідэнт магчымы негатыўны сцэнарый.
«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць. А тыя, хто сёння працуе, вы што, гатовы са сваёй зарплаты палавіну ўзяць і аддаць на льготы некаму? Не гатовы, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Давайце вяртацца да рэалій сённяшняга дня і разумець, чаго гэта (забеспячэнне льгот і дзяржпадтрымкі. — Заўвага ) каштуе».





