Прафесійная адукацыя ў Беларусі
Беларускай сістэме прафесійнай адукацыі — 85 гадоў*.
Сёння гэта 289 навучальных устаноў, звыш 200 спецыяльнасцей: ад тэхнічных да гуманітарных.
Сістэма прафадукацыі ўключае два ўзроўні: прафесійна-тэхнічную (ПТА), сярэднюю спецыяльную (ССА).
Агульная колькасць навучэнцаў — 183 тыс.
У 2025/2026 годзе першакурснікамі сталі:
на ўзроўні ССА — 38 тыс. чалавек;
на ўзроўні ПТА — 28,8 тыс. чалавек.
Каледжы выбіраюць больш за палавіну выпускнікоў 9-х класаў.
Прафадукацыя адыгрывае ключавую ролю ў падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў (каля 70% кадравага патэнцыялу краіны).
Супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з прамысловасцю садзейнічае практычнай падрыхтоўцы кадраў і павышэнню іх канкурэнтаздольнасці.
Для павышэння якасці навучання ў краіне працуе 53 цэнтры кампетэнцый па дзевяці відах эканамічнай дзейнасці. Праз іх праходзіць больш за 30 тыс. навучэнцаў каледжаў, наведваюць цэнтры і студэнты, якіх ВНУ накіроўваюць на практычныя заняткі на сучасным абсталяванні.
* Створана ў кастрычніку 1940 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб дзяржаўных працоўных рэзервах СССР.
Крыніцы: Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі.





