Прадукцыя беларускіх вытворцаў прадстаўлена на выстаўцы «Кітай-Еўразія»
Фота «Белінтэрэкспа» 26 чэрвеня, Мінск . Прадукцыя беларускіх вытворцаў прадстаўлена ў фармаце калектыўнай экспазіцыі Made in Belarus на 9-й міжнароднай выстаўцы ЭКСПА «Кітай — Еўразія», якая праходзіць 26-30 чэрвеня ў горадзе Урумчы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітайскай Народнай Рэспублікі. Аб гэтым паведамілі ва УП «Белінтэрэкспа» БелГПП.
На экспазіцыі Made in Belarus, арганізаванай унітарным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, айчынныя кампаніі прэзентуюць прадукцыю мяса-малочнай і іншых галін, дэманструюць тавары і паслугі ў сферы турызму, лагістыкі. У адкрыцці экспазіцыі прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў.
У складзе экспазіцыі прадстаўлены кіруючая кампанія холдынга «Канцэрн Брэстмясамалпрам», ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат», ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод», АА «Лунінецкі малочны завод», ААТ «Малочны Мір», ААТ «Беллакт», ААТ «Віцебскія дываны», РУП «Белмытсэрвіс», ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызме».
Асобная ўвага беларускімі арганізатарамі ўдзелена прэзентацыі і дэгустацыі страў нацыянальнай кухні. На кулінарнай пляцоўцы Made in Belarus працуе вядомы шэф-повар Антон Каленік. Ён гатуе стравы з прадуктаў, якія прадстаўлены на стэндах беларускіх прадпрыемстваў-экспанентаў.
Неад’емным складнікам у рабоце беларускага боку на ЭКСПА з’яўляецца арганізаваны пры падтрымцы пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы дзелавы форум па гандлёва-інвестыцыйным супрацоўніцтве з удзелам дзелавых колаў і прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін. Асноўныя тэмы форуму — інвестыцыі, кааперацыя, лагістыка і гандаль. Сярод ключавых сесій форуму — блок, прысвечаны дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», а таксама арганізацыі лагістычных маршрутаў Беларусь — Кітай з удзелам РУП «Белмытсэрвіс».
ЭКСПА-2025 прадаўжае дарожную карту выставачных мерапрыемстваў для беларускіх кампаній, якія з 5 па 10 лістапада прадставяць сваю прадукцыю ў фармаце нацыянальнай экспазіцыі на 8-й Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту (China International Import Expo) у Шанхаі. Арганізатарам экспазіцыі выступае ўнітарнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП.