Палітыка

Прадстаўнік Беларусі будзе назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Арменіі ў складзе місіі МПА СНД

Гарык Барсамян. Фота Савета Рэспублікі 5 чэрвеня, Мінск . Прадстаўнік Беларусі ў складзе групы міжнародных наглядальнікаў ад МПА СНД прыме ўдзел у назіранні за парламенцкімі выбарамі, якія пройдуць у Арменіі 7 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Беларускі парламентарый Гарык Барсамян прыбыў ужо у Ерэван. У ходзе кароткатэрміновага маніторынгу член Савета Рэспублікі ацэніць ход падрыхтоўкі да электаральнай кампаніі і правядзенне яе заключнага этапу. Наведае некалькі выбарчых участкаў і правядзе сустрэчы з калегамі-парламентарыямі з розных краін.

Па запрашэнні армянскага боку за ходам галасавання будуць сачыць сенатары і дэпутаты з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана, а таксама службовыя асобы і эксперты МПА СНД.

У праграме работы місіі — сустрэчы з кіраўніцтвам ЦВК, Нацыянальнага сходу, Адміністрацыйнага суда і прадстаўнікамі партый, якія ўдзельнічаюць у выбарах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»