Эканоміка

Прадпрыемствы Гомельскай вобласці ў студзені-красавіку больш як на трэць павялічылі экспарт праз БУТБ

Фота з архіва 22 мая, Мінск . Прадукцыя прадпрыемстваў Гомельскай вобласці на агульную суму $77,2 млн была рэалізавана за мяжу праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу за студзень-красавік 2026 года, у параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га экспартныя продажы выраслі на 37 працэнтаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БУТБ, каменціруючы вынікі ХХ Гомельскага эканамічнага форуму, які прайшоў 21-22 мая.

Паводле інфармацыі БУТБ, у бягучым годзе тавары гомельскіх вытворцаў куплялі кампаніі з 18 краін блізкага і далёкага замежжа. Буйнейшымі імпарцёрамі былі гандлёвыя арганізацыі і прадпрымальнікі з Расіі, Азербайджана, Польшчы, Германіі, Грузіі, Казахстана і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Пры гэтым асноўная маса біржавых здзелак прыпала на прадукцыю аграпрамысловага сектара, а самымі папулярнымі таварнымі пазіцыямі сталі сметанковае масла, сухое малако і мясапрадукты.

«Па экспарце ўсіх асноўных сельскагаспадарчых тавараў, што вырабляюцца ў Гомельскай вобласці, у бягучым годзе складваецца дадатная дынаміка. Так, па выніках чатырох месяцаў аб’ёмы рэалізацыі сухога малака на знешнія рынкі павялічыліся ў 1,6 раза ў грашовым выражэнні, сметанковага масла — у 1,9 раза, а мясапрадуктаў — на 28 працэнтаў. Пашырылася і геаграфія продажаў. Калі ў студзені-красавіку 2025 года гомельскую сельгаспрадукцыю куплялі ўдзельнікі біржавых таргоў з 11 краін, то ў 2026 годзе — з 14 краін. Да пула імпарцёраў, у прыватнасці, далучыліся кампаніі з Сінгапура, Турцыі і Кыргызстана, што стала дадатковым драйверам росту паставак за мяжу»,- расказалі ў прэс-службе біржы.

Паводле даных БУТБ, з пачатку года на біржавой пляцоўцы акрэдытаваліся 55 новых суб’ектаў гаспадарання Гомельскай вобласці, і на сёння колькасць удзельнікаў таргоў з гэтага рэгіёна перавышае 3200. У студзені — красавіку 2026 года гомельскія кампаніі заключылі біржавыя здзелкі на суму 931,1 млн рублёў, што на 15 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2025 года.

ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ — адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя — садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»