Інфаграфіка

«Поезд Памяці»

«Поезд Памяці» — культурна-адукацыйны праект.

 У рамках праекта старшакласнікі з розных краін штогод робяць двухтыднёвае падарожжа на спецыяльным поездзе па гарадах і мясцінах, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.

У 2025 годзе праект прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Удзел у «Поездзе Памяці» прымаюць 200 школьнікаў з 15 краін. Беларусь прадстаўляюць больш за 40 навучэнцаў і педагогаў.

Урачысты старт праекта — 21 чэрвеня ў Брэсце.

Удзельнікі «Поезда Памяці» наведаюць 15 гарадоў Беларусі і Расіі.

Для даведкі

Праект «Поезд Памяці», ініцыяваны верхнімі палатамі парламентаў Беларусі і Расіі, упершыню рэалізаваны ў 2022 годзе. У 2024 годзе праект аб’яднаў удзельнікаў з 8 краін, якія наведалі 13 гарадоў, пераадолеўшы больш за 9 тыс. км маршруту.

Крыніца: Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»