Пяскоў заявіў, што змест перагавораў РФ і ЗША ў Эр-Рыядзе не будуць абнародаваць
Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС 25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змест перагавораў расійскай і амерыканскай дэлегацый у Эр-Рыядзе не будзе абнародавацца. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.
«Размова ідзе ўсё ж такі аб тэхнічных перагаворах. Тэхнічныя — гэта перагаворы з абмеркаваннем дэталей, таму, вядома, змест гэтых перагавораў публічна раскрыты не будзе. Гэтага не трэба чакаць», — сказаў прадстаўнік Крамля. Паводле яго слоў, Масква і Вашынгтон ужо атрымалі інфармацыю аб выніках перагавораў, яна цяпер аналізуецца.
Пяскоў таксама паведаміў, што Масква і Вашынгтон прадоўжаць кантакты, але канкрэтных дэталей пакуль няма. Пры гэтым ён адзначыў, што пакуль у планах няма трохбаковай сустрэчы прадстаўнікоў Расіі, ЗША і Украіны.
Напярэдадні ў Эр-Рыядзе прайшлі кансультацыі паміж РФ і ЗША, яны доўжыліся больш за 12 гадзін і былі прысвечаны некаторым пытанням, што датычацца ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.-0