У свеце

Пяскоў: прадаўжэнне трохбаковых кантактаў намечана на наступны тыдзень

Фота Агенцтва Анадолу 26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадаўжэнне трохбаковых кантактаў па ўкраінскім урэгуляванні намечана на наступны тыдзень, дакладнай даты пакуль няма. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

«Яно (прадаўжэнне кантактаў) на наступны тыдзень запланавана. Я дакладна цяпер дату не магу сказаць», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік Крамля.

Пяскоў удакладніў, што ў графіку Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пакуль што няма размовы з амерыканскім калегам Дональдам Трампам, але такія размовы хутка ўзгадняюцца. «На гэты момант у графіку няма такой размовы, але яны ўзгадняюцца вельмі хутка. Існуючыя каналы сувязі па дыялогу з амерыканскім бокам дазваляюць маментальна практычна ўзгадняць двухбаковыя кантакты на вышэйшым узроўні», — сказаў Пяскоў.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ паведаміў, што ў Крамлі станоўча ацэньваюць перагаворы ў пытаннях бяспекі ў Абу-Дабі. Пры гэтым ён адзначыў, што Масква не будзе публічна абмяркоўваць асобныя тэмы, што закраналіся на перагаворах.

У Абу-Дабі (ААЭ) 23 і 24 студзеня адбыліся трохбаковыя перагаворы паміж прадстаўнікамі ЗША, Расіі і Украіны па пытаннях бяспекі. Як заявіў прадстаўнік МЗС ААЭ, яны прайшлі ў канструктыўнай і пазітыўнай атмасферы.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»