У свеце

Пяскоў: другі раўнд работы трохбаковай групы РФ, ЗША і Украіны адбудзецца ў Абу-Дабі 4-5 лютага 

Фота Reuters 2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі раўнд работы трохбаковай групы Расіі, ЗША і Украіны па бяспецы адбудзецца ў Абу-Дабі 4-5 лютага. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

«Серада-чацвер, сапраўды, вось гэты другі раўнд адбудзецца. Ён адбудзецца ў Абу-Дабі, гэта мы можам пацвердзіць», — сказаў Пяскоў.

Паводле слоў прадстаўніка Крамля, першапачаткова запланаваныя на 1 лютага перагаворы былі перанесены, паколькі спатрэбілася дадатковая стыкоўка графікаў трох бакоў.

Пяскоў падкрэсліў, што Расія захоўвае сваю адкрытасць да вырашэння ўкраінскага крызісу шляхам перагавораў і гатова далей працаваць над гэтым.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ канстатаваў, што ўкраінскае ўрэгуляванне — гэта складаны і шматвектарны працэс. «Па нейкіх пытаннях, безумоўна, мы наблізіліся, таму што мелі месца абмеркаванні, размовы, і па нейкіх пытаннях лягчэй знаходзіць агульныя падыходы. Ёсць пытанні, дзе складаней знаходзіць агульныя падыходы. Там яшчэ збліжэнне канстатаваць нельга, на жаль», — паведаміў ён.

У Абу-Дабі 23 студзеня прайшоў першы дзень кансультацый па бяспецы прадстаўнікоў Расіі, ЗША і Украіны. 24 студзеня адбылася другая сустрэча. Паводле даных МЗС ААЭ, сустрэча прайшла ў канструктыўнай і пазітыўнай атмасферы.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»